Abstract:
У артыкуле даследуецца канцыянал – зборнік рэлігійных песнапенняў, прызначаных для выканання ў царкве ці ў дамашнім побыце. Пратэстанцкія канцыяналы, якія друкаваліся на тэрыторыі Беларусі ў XVI - пешай палове XVII ст., уяўляюць сабой надзвычай цікавую і шмат у чым невядомую старонку тагачаснай музычнай культуры, сведчаць аб даволі высокім яе ўзроўні, інтэграванасці ў агульнаеўрапейскія працэсы, аб значным ўкладзе Пратэстанцкай царквы ў яе развіццё.
Description:
Саладухін, А.М. Пратэстанцкі канцыянал на Беларусі ў XVI - першай палове XVII стагоддзя [Тэкст] / А.М. Саладухін // Весці Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі : навукова-тэарэтычны часопіс. - 2006. - №8. - С. 10-14. - Мінск : Беларуская дзяржаўная акадэмiя музыкi, 2006 УДК 78.072 УДК 783.27(476)"15/16"