Abstract:
Артыкул працягвае серыю даследаванняў, прысвечаных раннім узорам опернай творчасці
Станіслава Манюшкі. Аб’ектам спецыяльнай навуковай увагі становіцца фрашка «Ostatnia loteria warszawska»
(«Апошняя варшаўская латарэя») на лібрэта О. Корвін-Мілеўскага. Суміруюцца звесткі аб гісторыі пастановак
аперэткі, прэм’ерныя паказы якой пры жыцці кампазітара адбыліся ў Вільні (1841), Гродне (1841), Мінску
(1843) і Варшаве (1846). Упершыню высвятляюцца фабульныя карані лібрэта твора. Галоўны аналітычны
ракурс даследавання датычыцца жанравай спецыфікі сачынення, у якім, пры захаванні шэрагу тыпалагічных
рысаў «лёгкіх» узораў сентыментальнага тэатра ХІХ ст., пазначаецца тэндэнцыя да стварэння ўласна
оперных – маштабных і драматургічна-дзейсных – музычных сцэн. У гэтым святле «Латарэя» параўноўваецца
з іншымі тэатральнымі творамі С. Манюшкі віленска-мінскага перыяду. Праведзены аналіз грунтуецца на
прывезеных намі ў Беларусь копіях старадрукаў партытуры «Латарэі» і яе лібрэта (1908).
Description:
Немагай, С. М. Фрашка "Латарэя" Станіслава Манюшкі: нежартоўны крок на шляху да оперы [Тэкст] / С. М. Немагай // Весці Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі : навукова-тэарэтычны часопіс. - 2014. - №24. - С.16-27 . - Мінск : Беларуская дзяржаўная акадэмiя музыкi, 2014 УДК 782.8(476)(091)"19" УДК 78.071.1(476)"19"(092)Манюшка С. УДК 782.8(438)(091)"19" УДК 78.071.1(438)"19"(092)Манюшка С.